У межах акцыі «Адзіны дзень бяспекі» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у вёсцы Бароўка арганізавалі «Квест пляцоўку» з жыхарамі гэтага населенага пункта.
Пачалося ўсё мерапрыемства з прафілактычнай гутаркі па недапушчэнні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі як у побыце, так і на сваіх працоўных месцах.
Далей работнікі МНС прапанавалі жыхарам вёскі прыняць удзел у квест-гульні «Формула бяспекі» з адпрацоўкай дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: выклік службы выратавання, апрананне баявога адзення ратавальніка, выяўленне парушэнняў на макеце печы, устаноўка АПІ, збор ртуці.
Каманды, якія прынялі ўдзел у квест пляцоўцы, атрымалі і пацвердзілі не толькі неабходныя ў жыцці тэарэтычныя веды і практычныя навыкі, але і мора станоўчых эмоцый.