Лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны" за 2018 год будуць ушаноўваць сёння на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння БССР, паведамілі БЕЛТА у аблвыканкаме.

Лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны" за 2018 год будуць ушаноўваць сёння на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння БССР, паведамілі БЕЛТА у аблвыканкаме.

Звання лаўрэатаў удастоены 50 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія вызначаны ў пяці намінацыях. Прафесійныя заслугі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, арганізацый, устаноў гарадоў і раёнаў вобласці адзначаны ў намінацыях: "Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес", "Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка", "Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі", "Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)", "Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый".