Лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны" з 2017 года будуць вызначаць у пяці намінацыях замест раней устаноўленых дваццаці, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны" з 2017 года будуць вызначаць у пяці намінацыях замест раней устаноўленых дваццаці, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Скарочана таксама і колькасць лаўрэатаў: узнагароды атрымаюць 50, а не 100 прадстаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці. Гэта прадугледжана новай інструкцыяй аб парадку правядзення абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны", зацверджанай рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 5 кастрычніка 2017 года №614.

"Нягледзячы на тое, што дакументам аптымізавана колькасць намінацый, кандыдатаў на прысваенне ганаровага звання, як і раней, будуць вызначаць ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі", - падкрэслілі ва ўпраўленні. Адгэтуль прафесійныя заслугі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, арганізацый, устаноў гарадоў і раёнаў вобласці будуць адзначаць у намінацыях: "Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес", "Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка", "Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі", "Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)", "Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый".

Сярод асноўных крытэрыяў прысваення ганаровага звання - значнасць, актуальнасць, эфектыўнасць вынікаў дзейнасці, вытворчыя паказчыкі, прафесійныя і дзелавыя якасці прафесіяналаў сваёй справы. Кандыдаты на перамогу вызначаюцца па выніках працы на працягу года. Дакументы на іх вылучэнне прымаюцца ў гаррайвыканкамах па тэрытарыяльным прынцыпе да 1 студзеня. Пераможцам конкурсу будзе прысвоена ганаровае званне з уручэннем спецыяльнага дыплома і выплатай грашовай узнагароды. Імёны пераможцаў за бягучы год назавуць у пачатку 2018-га.