Тры насычаныя на падзеі фестывальныя дні падарылі канкурсантам з усяго свету масу станоўчых эмоцый і неверагодных уражанняў.
Удзельніца Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага харэаграфічнага ансамбля «Зорька» Сафія Яноўская не першы раз выступае на падобных фестывалях.
— Мне падабаецца працэс падрыхтоўкі нумароў. Так, гэта няпроста. Ты гадзінамі можаш не выходзіць з рэпетыцыйнай залы, паўтараць харэаграфію, вучыць нешта новае, чысціць нумары. Але ведаеш, што ўсё гэта не дарма. Каб дасягнуць высокіх вынікаў, трэба шмат працаваць. Сёння наш калектыў стаў лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Харэаграфія». Гэта высокая ўзнагарода для нас і пацвярджэнне таго, што шматгадзінныя рэпетыцыі прайшлі не дарма, – падзялілася Сафія Яноўская.
9-гадовая Стэла Каракаш'ян з Тосна стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Вакал». Юнае дараванне ўпершыню прыехала ў Віцебск і не чакала ўбачыць тут сапраўдную зімовую казку.
— Нягледзячы на халоднае надвор'е, я паспела пагуляць па горадзе і пазнаёміцца з яго славутасцямі. Дзіўна, што паўсюль пануе атмасфера творчасці, дабра і натхнення. Упершыню прымаю ўдзел у такім маштабным фестывалі. Для мяне гэта новы досвед і магчымасць паказаць свой талент віцебскай публіцы. Рада, што стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Вакал», але спыняцца на дасягнутым не збіраюся. З задавальненнем прыеду ў гэты цудоўны горад наступны раз, каб зноў скарыць такую прыгожую публіку, – сказала Стэла Каракаш'ян.
За Гран-пры VII Адкрытага фестывалю-конкурсу «АРТ-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ» змагаліся наступныя калектывы і сольныя выканаўцы.
Намінацыя «Харэаграфія»:
- Узорны ансамбль «Волжаначка» (Расія);
- Народны яўрэйскі нацыянальны вакальна-харэаграфічны ансамбль «ВІЦЕБСКІЯ ДЗЯЎЧАТЫ» (Беларусь);
- Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «ЗОРЬКА» (Беларусь);
- Узорны самадзейны танцавальны калектыў «РАНДЭВУ» (Расія).
Намінацыя «Вакал»:
- Акерке Амалят (Казахстан);
- Раман Галубцоў (Беларусь);
- Сафія Акулёнак (Беларусь);
- Кварэт узорнай шоу-групы «Тып-Топа» (Беларусь);
- Ансамбль «Селебрыціс» (Расія);
- Узорны вакальны ансамбль «Песенка» (Беларусь);
- Народны камерны хор (Беларусь);
- Ганна Коваль (Беларусь);
- Вікторыя Леўшова (Беларусь);
- Вікторыя Андрыянава (Расія);
- Ніколь Мачэрнак (Вялікабрытанія);
- Лізавета Свірыдава (Беларусь);
- Ніколь Мачэрнак (Вялікабрытанія);
- Гурт «Bubbles» узорнай эстраднай студыі «Аванці» (Беларусь);
- Эміль Біргер (Беларусь);
- Уладзімір Карпушонак (Беларусь);
- Аляксей Кавалевіч (Аляксей Кова) (Беларусь);
- Таісія Бадзяка (Беларусь);
- Багдана Сімановіч (Беларусь).
Па выніках фестывалю-конкурсу ўладальнікамі Гран-пры ў намінацыі «Харэаграфія» стаў узорны самадзейны танцавальны калектыў «Рандэву» (Расія).
— Для нас удзел у VII Адкрытым фестывалі-конкурсе «АРТ-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ» – новы досвед. Падрыхтавалі на творчы марафон пяць нумароў. За харчаграфічную пастаноўку «Драўляныя чалавечкі» атрымалі дыплом лаўрэата I ступені, а пасля Гран-пры. Для нас гэта стала нечаканасцю. Задаволены ацэнкамі журы, шчаслівыя, што змаглі скарыць віцебскую публіку, падарыўшы ёй сваю творчасць, і дасягнуць такога высокага выніку. Дзякуй усім, хто падтрымліваў нас і верыў у поспех, – адзначылі Славяна Ісупава, Іван Мяснікоў і Лізавета Шубнікава.
З вынікам у 129 балаў у намінацыі «Вакал» перамогу атрымала Акерке Амалят (Казахстан).
— Не чакала, што стану ўладальнікам Гран-пры такога маштабнага і папулярнага фестывалю-конкурсу. Шчаслівая, што змагла скарыць сэрцы публікі і членаў журы. Для артыста – гэта вышэй за ўсе хвалы. Дзякую ўсім арганізатарам конкурсу, тым, хто дапамагаў за кулісамі і перажываў за мяне. Абавязкова вярнуся ў Віцебск, каб зноў выканаць душэўныя кампазіцыі для любай публікі, – падзялілася Акерке Амалят.
Прыз гледачоў атрымаў узорны ансамбль «Ваўжаначка» (Расія).
Уладальнікам спецыяльнай прэміі імя Марка Фрадкіна стаў Аляксей Кавалевіч (Беларусь).