Вы бачыце лебедзя на вадаёме, дзе ёсць невялікая палонка, або на цалкам замерзлым вадаёме. Гэта не значыць, што птушка гіне. Калі ў лебедзя няма бачных траўмаў (вывіхнутае крыло, выдраныя пёры, кроў) — птушкі ў парадку і змогуць перажыць мароз.

Вы бачыце лебедзя на вадаёме, дзе ёсць невялікая палонка, або на цалкам замерзлым вадаёме. Гэта не значыць, што птушка гіне. Калі ў лебедзя няма бачных траўмаў (вывіхнутае крыло, выдраныя пёры, кроў) — птушкі ў парадку і змогуць перажыць мароз.

Не падыходзьце блізка, не спрабуйце злавіць лебедзя самастойна: гэта моцная птушка, лебедзь можа сур'ёзна траўмаваць чалавека. Вашы спробы "дапамагчы" згуляюць супраць лебедзя: птушкі будуць марнаваць энергію, якая так важная ў халады, на тое, каб ратавацца ад чалавека. Калі птушка не зляцела — значыць, здольная пераначаваць.

Самыя распаўсюджаныя міфы і памылковыя меркаванні пра лебедзяў, якія застаюцца на зімоўку:

• «Усе зляцелі, а гэтыя засталіся адны»

З году ў год у Беларусі застаюцца на зімоўку дзясяткі тысяч вадаплаўных птушак, сярод іх і некалькі тысяч лебедзяў. Падкормка чалавекам — лішні нагода для лебедзяў застацца ў Беларусі і не адлятаць на зімоўку.

• «А куды ж яны паляцяць?»

У Беларусі хопіць месцаў для зімоўкі ўсіх лебедзяў, якія засталіся. Цёплыя ачышчальныя збудаванні птушкі ў стане знайсці, нават калі гэты "аазіс" будзе за сотню кіламетраў, а то і больш. Птушка сама знойдзе прыдатнае месца.

• «Лебедзь не рухаецца. Ён прымёрз!»

Лебедзі добра пераносяць холад і могуць доўга сядзець нерухома. Птушцы не трэба пераступаць з лапы на лапу, хадзіць і грэцца, як людзі на прыпынках. Калі птушка сядзіць на лёдзе або на беразе, падклаўшы пад сябе лапы – яна проста эканоміць энергію. Пёраў і тлушчу ў лебедзяў столькі, што вытворцы пухавікоў пазайздросцяць! З выгляду можа здацца, што птушка ўмёрзла ў лёд. Але вядома толькі некалькі такіх выпадкаў, і ўсюды гаворка ішла пра хворых або параненых птушак. Звярніце ўвагу на відавочныя прыкметы траўмаў (выдраныя пёры, кроў, адтопыранае крыло). Заўважылі? Тады птушцы сапраўды патрэбна дапамога.

• «Яны пляскаюць крыламі. Не могуць узляцець!»

Рух крыламі не заўсёды азначае, што птушка збіраецца ўзляцець. Такім чынам лебедзі проста размінаюцца.