26 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Лячэбныя ўстановы Віцебскай вобласці ў 2012 годзе за кошт усіх крыніц фінансавання атрымаюць абсталявання і медтэхнікі больш чым на Br200 млрд. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Губернатар запатрабаваў, каб закупаемае абсталяванне адпавядала сучасным тэндэнцыям у развіцці медыцыны. Начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач сярод найбольш значных набыткаў за кошт абласнога бюджэту назваў лінейны паскаральнік для абласнога онкадыспансера, 88 аўтамабіляў для брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў вобласць паступяць тамограф для дзіцячай абласной клінічнай бальніцы коштам Br12 млрд., а таксама радыётэрапеўтычны комплекс, маммограф, відэаэндаскапічнае абсталяванне для анкалагічнай службы. Усяго па дзяржаўных праграмах на аснашчэнне вобласці медыцынскім абсталяваннем накіроўваецца Br97,1 млрд., вырабамі медыцынскага прызначэння - Br15 млрд.
Тэхнічнае перааснашчэнне галіны, умацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў аховы здароўя дазволіла стварыць у вобласці ўмовы для ўстойлівага зніжэння агульнай смяротнасці ў 2011 годзе на 3,7%, смяротнасці ў працаздольным узросце - на 1,5%. У першым квартале бягучага года зніжэнне агульнай смяротнасці адбылося на 9,7%, у працаздольным узросце - на 19,9%. -0-
БЕЛТА
Лячэбныя ўстановы Віцебскай вобласці ў 2012 годзе атрымаюць абсталяванне больш чым на Br200 млрд.
26.4.20120 праглядаў