17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрміны будаўніцтва ў Воршы лядовага палаца спорту з залай працягнулі, згодна з указам, да 2012 года. Раней планавалася, што Віцебскі аблвыканкам узвядзе яго да 2011 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спартыўнае збудаванне будзе ўключаць у сябе залу, разлічаную не менш чым на 3,5 тыс. гледачоў, лядовую арэну, забаўляльны цэнтр, а таксама аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры.
Палац атрымаў эліпсападобную металічную канструкцыю і нагадвае велізарны цыліндр. Генеральным падрадчыкам па будаўніцтве лядовага палаца спорту выступіла ААТ "Будаўнічы трэст № 9, г. Віцебск".
Указам таксама прадугледжана павелічэнне сумы сродкаў, якія выдзяляюцца Беларускай чыгункай на будаўніцтва аб'екта. Так, калі раней планавалася, што БЧ выдзеліць не менш за Br50 млрд., то цяпер - не больш за Br250 млрд.
Па заканчэнні будаўніцтва лядовы палац спорту будзе перададзены ў камунальную ўласнасць горада Ворша.-0-
БЕЛТА
Лядовы палац у Воршы пабудуюць у 2012 годзе
17.3.20120 праглядаў