11 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Ледаход на рэках Віцебскай вобласці чакаецца на наступным тыдні. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіль Чакан, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
У цяперашні час вясновыя працэсы ў вобласці развіваюцца спакойна. Штодзённы прырост вады складае ад 9 да 15 см, лёд на рэках яшчэ захоўваецца. Аднак ужо на наступным тыдні, па прагнозах сіноптыкаў, дзённая тэмпература паветра ў рэгіёне паднімецца да 14-15 градусаў цяпла, а начная складзе плюс 7-8 градусаў. Чакаецца пачатак ледаходу і моцнае раставанне снегу, канстатаваў Васіль Чакан, дадаўшы, што аб'ём снежных запасаў у гэтым годзе перавышае сярэднегадавыя паказчыкі на 40-50%. Вялікія яго запасы сканцэнтраваны ў вярхоўях Заходняй Дзвіны і Дняпра, дзе яны дасягаюць 60 см.
З мэтай папярэджання затораў лёду на рэках першы выбух у вобласці супрацоўнікі МНС зрабілі 1 красавіка на рацэ Чарніца ў Лёзненскім раёне. "Таксама ёсць яшчэ 16 месцаў на рэках Заходняя Дзвіна, Дзісна і Ула, дзе магчымыя падарванні лёду", - дадаў начальнік упраўлення.-0-