Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці на пастаяннай аснове праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў.



Праваахоўнікі надаюць асаблівую ўвагу фізічнаму стану кіроўцаў, спыненню парушэнняў хуткаснага рэжыму, наяўнасці адпаведнай катэгорыі, выкананню правілаў перавозкі пасажыраў, тэхнічнаму стану аўтамабіляў. Таксама інспектары праводзяць з кіроўцамі тлумачальныя гутаркі.