Легкаатлетычны крос, прысвечаны 70-годдзю Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і Году малой Радзімы, сабярэ сёння больш за 1 тыс. удзельнікаў у Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным аб'яднанні прафсаюзаў.
Легкаатлетычны крос, прысвечаны 70-годдзю Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і Году малой Радзімы, сабярэ сёння больш за 1 тыс. удзельнікаў у Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным аб'яднанні прафсаюзаў.
Мерапрыемства будуць праводзіць у пойме ракі Віцьба. Чакаецца, што ўдзел у забегу возьмуць больш за 1 тыс. работнікаў галіновых прафсаюзаў, прафсаюзных пярвічак прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці, спартсмены-вучні Віцебскага спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і СДЮШАР пярвічнай арганізацыі ААТ "Нафтан" Белхімпрафсаюза. У залежнасці ад узросту ўдзельнікам трэба будзе прабегчы 500 м або 1 км.
"Галоўнай мэтай кросу з'яўляецца папулярызацыя здаровага ладу жыцця, актывізацыя фізкультурна-масавай, аздараўленчай работы ў працоўных калектывах. Важным для нас застаецца прыцягненне працаўнікоў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і наладжванне спартыўных сувязяў сярод прафсаюзных арганізацый", - адзначылі ў абласным аб'яднанні прафсаюзаў.
Пераможцаў забегаў вызначаць у асабістых заліках у 11 узроставых групах сярод жанчын і мужчын. Лепшых бегуноў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Арганізатарамі легкаатлетычнага кросу выступілі Віцебскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў сумесна з абласным спартыўным клубам ФПБ і ААТ "Нафтан" Белхімпрафсаюза.