23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Веласіпедыст памёр пасля сутыкнення з легкавым аўтамабілем у Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяжурны УДАІ МУС Беларусі. Аварыя адбылася ўвечары 22 чэрвеня ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Аўтамабіль "Аўдзі" наехаў на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку. У выніку сутыкнення з легкавіком веласіпедыст памёр на месцы. Прычыну дарожна-транспартнага здарэння цяпер устанаўліваюць спецыялісты. Акрамя таго, у Віцебскім раёне аўтамабіль "Аўдзі" выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, кіроўца і пасажыр якога загінулі. Віноўнік жа аварыі і пасажыр, які ехаў з ім, атрымалі раненні. Усяго за мінулыя суткі адбылося 14 уліковых дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 4 чалавекі.-0-

БЕЛТА