19 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Лекавыя прэпараты са зніжкай малазабяспечаным грамадзянам адпускаюць 29 аптэк гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя" у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. У адпаведнасці з рэкамендацыяй Мінздара Віцебскае УП "Фармацыя" арганізавала продаж лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння са зніжкай для паляпшэння лекавага забеспячэння пэўных катэгорый насельніцтва. У спісе грамадзян, якія маюць права на зніжку, пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем'і, маці, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі да трохгадовага ўзросту, а таксама тыя, хто выхоўвае дзяцей-інвалідаў. Зніжкі ў 5% ад рознічнага кошту ўведзены на 63 найменні прэпаратаў беларускай вытворчасці, якія часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў лячэнні. Лекі па больш нізкіх цэнах рэалізуюць чатыры аптэкі ў Віцебску, цэнтральныя аптэкі ўсіх райцэнтраў, а таксама Полацка, Наваполацка, Оршы і Барані.-0-

БЕЛТА