Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па НС Мазго Марк правёў навучальныя мерапрыемствы ў рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» са старэйшакласнікамі гімназіі імя І.М. Ерашова і сярэдняй школы № 1 г. Лепеля.
У пачатку сустрэч навучэнцам было падрабязна растлумачана, як дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!». Таксама работнік МНС растлумачыў, як правільна дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях, прааналізаваў разам з дзецьмі на канкрэтных прыкладах прычыны і наступствы розных надзвычайных сітуацый.
Самай запамінальнай часткай мерапрыемстваў для дзяцей было правядзенне квэст-гульні і бліц-апытання, дзе кожны навучэнец у поўнай меры змог раскрыць свае здольнасці па бяспецы жыццядзейнасці, прадэманстраваць свае веды, а таксама дапоўніць адказы сваіх таварышаў.
Выратавальнік таксама расказаў дзецям пра прынцып працы і важнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама азнаёміў з правіламі яго эксплуатацыі. Інспектар правёў прафарыентацыйную работу з навучэнцамі. Падрабязна расказаў гісторыю Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Расказаў пра яго дзейнасць, выдатную матэрыяльную базу. Азнаёміў навучэнцаў з вучэбным працэсам універсітэта, спартыўнай і навуковай дзейнасцю.
Для замацавання інфармацыі навучэнцам у ходзе мерапрыемства дэманстраваліся тэматычныя фільмы «Увага ўсім!» і «Пражыць адно жыццё – выратаваць тысячы!».
У канцы сустрэчы работнік МНС адказаў на ўсе іх пытанні.