У чарговы раз ратавальнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выехалі з аўталаўкамі ў аддаленыя вёскі свайго раёна.

У чарговы раз ратавальнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выехалі з аўталаўкамі ў аддаленыя вёскі свайго раёна.

Жыхары Стайскага сельсавета з насцярожанасцю назіралі за работнікамі МНС, падыходзячы да перасоўнага магазіна. Аднак ратавальнікі хутка супакоілі жыхароў, бо мэта іх прыезду - прафілактыка.

Супрацоўнікі МНС распавядалі грамадзянам пра статыстыку пажараў у раёне і вобласці, прыводзілі прыклады пажараў у сельскай мясцовасці, гутарылі аб правілах эксплуатацыі печанай ацяплення і эксплуатацыі электрапрыбораў. Нагадалі аб тым, што самай распаўсюджанай прычынай узнікнення любой надзвычайнай сітуацыі з'яўляецца неасцярожнасць, бестурботнасць і неахайнае стаўленне да ўласнай бяспекі.

Не абышлі бокам тэму ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Прадстаўнікі МНС паказвалі і распавядалі, як працуе дадзенае прыстасаванне, прыводзячы прыклады станоўчых спрацовак АПА.

Распавядаючы, як засцерагчы сябе і жытло ад пажару, усім пакупнікам ратавальнікі раздавалі карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.