З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх, работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі пад назвай «Пост бяспекі» у мясцовых харчовых крамах для жыхароў вёсак Новыя Валосавічы, Чарцы і Вялікі Полсвіж.

З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх, работнiкi Лепельскага раённага аддзела па НС арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі пад назвай «Пост бяспекі» у мясцовых харчовых крамах для жыхароў вёсак Новыя Валосавічы, Чарцы і Вялікі Полсвіж.

Тут ратавальнікі правялі тлумачальную работу з кожным пакупніком, навучыўшы яго, як папярэдзіць пажар у жылым доме, зберагчы ад агню здароўе, жыццё і маёмасць.

Падчас правядзення прафілактычных гутарак работнікі МНС распавядалі пакупнікам пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, тлумачылі іх прычыны, дэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які штогод апраўдвае сваё прызначэнне дзясяткамі выратаваных жыццяў.

Асаблівую ўвагу падчас гутарак аб бяспецы было нададзена правілам эксплуатацыі печаў, бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і ўсіх электрапрыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў быце. Не абышлі бокам праблему неасцярожнага абыходжання грамадзян з агнём, у тым ліку пры курэнні. Работнікі МНС нагадалі, да чаго можа прывесці дуэт «цыгарэта+алкаголь», патлумачылі, як папярэдзіць пры курэнні пажаранебяспечныя сітуацыі

Разам з прадуктамі харчавання людзі забіралі з сабой карысныя веды аб бяспецы. На памяць ім былі ўручаны тэматычныя памяткі з важнымі рэкамендацыямі па бяспецы жыццядзейнасці.