У рамках другога этапу Рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі і правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў шматдзетных сем'ях.

У рамках другога этапу Рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі і правялі прафілактычныя мерапрыемствы у шматдзетных сем'ях.

Нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў перыяд навагодніх святаў паспяшаліся работнікі МНС.

Ратавальнікі нагадалі дзецям аб небяспецы піратэхнічных вырабаў, пагаварылі аб асаблівасцях устаноўкі навагодняй елкі і выкарыстання электрагірлянд у перыяд навагодніх і калядных святаў. Не засталася па-за ўвагай і тэма бяспекі на лёдзе. Дзецям было строга ўказана на недапушчальнасць выхаду на тонкі лёд.

Акрамя гэтага, ратавальнікі правялі тэматычны конкурс, з дапамогай якога дзеці папрактыкаваліся, чым бяспечна ўпрыгожваць навагоднюю елку і якія цацкі можна выкарыстоўваць для ўпрыгожвання, а таксама ў адной з сем'яў бяспечна ўпрыгожылі навагоднюю прыгажуню.

Па завяршэнні мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі падарункі ад ратавальнікаў.