У рамках акцыі «Бяспечны Новы год!» ратавальнікі з Лепеля падрыхтавалі бяспечную карэспандэнцыю для пажылых грамадзян горада.
У рамках акцыі «Бяспечны Новы год!» ратавальнікі з Лепеля падрыхтавалі бяспечную карэспандэнцыю для пажылых грамадзян горада.
Работнікі МНС вырашылі пачаць акцыю з адной з найбольш уразлівых катэгорый грамадзян – пенсіянеры, якія з-за ўзросту ці стану здароўя ўжо не наведваюць ні тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ні ходзяць на масавыя мерапрыемствы, а большасць свайго часу праводзяць дома. У рамках правядзення акцыі «Бяспечны Новы год!» лепельскія ратавальнікі вырашылі нагадаць пажылым людзям аб правілах пажарнай бяспекі шляхам рассылкі па пошце наглядна-выяўленчай прадукцыі: памятка «Бяспечны Новы год!», «МНС Беларусі. Дапамога побач», «Правілы бяспечных паводзін у розных НС», «Карысныя парады ад МНС» і, канешне, тэматычныя календары «Не чакай бялкі – тушы недапалак!» неўзабаве знойдуць сваіх уладальнікаў і будуць нагадваць ім аб недапушчальнасці недагляду правілаў бяспекі!