Лепель. Надзвычайная сітуацыя - трэніровачная, гатоўнасць - сур'ёзная
12 кастрычніка прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі ў КУП ДРАЦ «Жамчужына».
Па легендзе вучэнняў адбыўся пажар у будынку кацельні КУП ДРАЦ «Жамчужына». Да прыбыцця падраздзяленняў МНС сіламі пажарнай дружыны праводзілася першапачатковае тушэнне пажару. Па прыбыцці падраздзяленняў МНС ратавальнікі правялі ацэнку абстаноўкі, абследавалі ўсе памяшканні будынка і арганізавалі тушэнне пажару. Работа праводзілася ў складзе звёнаў газадымаахоўнай службы з адначасовай падачай вогнетушачых рэчываў на тушэнне ўмоўнага пажару. Дзякуючы зладжаным і хуткім дзеянням работнікаў МНС і персаналу «пажар» аператыўна ліквідаваны, пацярпелых няма.
Таксама былі адпрацаваны пытанні ўзаемадзеяння пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў з кіраўніцтвам і абслугоўваючым персаналам санаторыя.