Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў пажарных ужо 20 гадоў славіцца сваімі добрымі справамі. І гэты год не становіцца выключэннем. У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» юныя актывісты стараюцца як мага больш аказаць дапамогу самотным і састарэлым грамадзянам. І не толькі словам, але і справай. Бо не заўсёды з-за свайго ўзросту пажылое пакаленне ў сілах справіцца з хатнімі клопатамі.
Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў пажарных ужо 20 гадоў славіцца сваімі добрымі справамі. І гэты год не становіцца выключэннем. У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» юныя актывісты стараюцца як магчыма больш аказаць дапамогу самотным і састарэлым грамадзянам. І не толькі словам, але і справай. Бо не заўсёды з-за свайго ўзросту пажылое пакаленне ў сілах справіцца з хатнімі клопатамі.
Так сёння ў дапамозе па ўборцы тэрыторыі меў патрэбу ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў не лёгкі жыццёвы шлях танкіста. Бас Іван Сяргеевіч у гэтым годзе адзначыў сваё 99-годдзе. Вайну ён сустрэў пад Сталінградам, дзе яго танк Т-70 быў падпалены ворагам. Пасля за заслугі быў узнагароджаны медалём «За абарону Сталінграда». Дапамога яму патрэбна была пасільная – прыбраць лістоту ў двары і каля ўчастка. Але больш за ўсё яму патрэбна была ўвага рабят, якія прыйшлі наведаць ветэрана.
Далей маршрут пралягаў да Вольгі Андрэеўны, якая, нягледзячы на свой узрост, яшчэ і за агародам сочыць. Тут ратавальнікі разам з дзецьмі ўзаралі невялікі ўчастак агарода. Для Вольгі Андрэеўны гэта складаная праца, але колькі падзякі было ў яе вачах за гэту дапамогу і як яны свяціліся ад шчасця, складана перадаць словамі.
Аляксандра Аляксандраўна таксама жыве ў прыватным доме і таксама спраўляецца з агародчыкам. Дзецям і тут трэба было крыху папрацаваць і падрыхтаваць участак да зімоўкі, каб вясной можна было саджаць гародніну.
Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных з адкрытай душой і добрым сэрцам дапамаглі пажылым людзям, пажадалі ім самага галоўнага – здароўя і паабяцалі аказаць яшчэ дапамогу пры неабходнасці.