У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі прафілактычнае мерапрыемства «Формула бяспекі» на адкрытай пляцоўцы з жыхарамі Бароўскага сельсавета.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі прафілактычнае мерапрыемства «Формула бяспекі» на адкрытай пляцоўцы з жыхарамі Бароўскага сельсавета.
Пачалося ўсё мерапрыемства з прафілактычнай гутаркі па недапушчэнні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, як у побыце, так і на сваіх працоўных месцах.
Далей работнікі МНС прапанавалі жыхарам вёскі практычна адпрацаваць дзеянні ў выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацыях на тэматычных інтэрактыўных пляцоўках.
На пляцоўцы «Выклік службы выратавання» удзельнікам неабходна было пісьменна выклікаць службу МНС. Далей удзельнікаў чакаў разабраны аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які неабходна было прывесці ў працаздольны стан.
Была закранута і дэталёва вывучана сезонная тэма – печкавае ацяпленне. Удзельнікам акцыі трэба было выявіць парушэнні на макеце печы і адказаць на пытанні па бяспечнай эксплуатацыі печкавага ацяплення.
Пакінутая ежа на пліце – яшчэ адна з распаўсюджаных прычын пажараў, таму, разыграўшы банальную бытавую сітуацыю, якая можа адбыцца з кожнай гаспадыняй на кухні, выратавальнікі наглядна прадэманстравалі, якімі падручнымі сродкамі на кухні можна патушыць гарачае масла на патэльні.
У ходзе мерапрыемства ўсе ўдзельнікі не толькі асвяжылі ў памяці некаторыя моманты, пра якія магчыма ведалі даўно, але і атрымалі новыя веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.