У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства з вучнямі ДУА «Слабадская сярэдняя школа Лепельскага раёна» і ДУА «Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна».

Работнiкi МНС расказалі дзецям пра правілы пажарнай бяспекі і надзвычайныя сітуацыі, з якімі могуць сутыкнуцца яны ў быце, а таксама ў навучальнай установе. Прыводзілі прыклады надзвычайных сітуацый і трагедый, якія прымусілі б задумацца падрастаючае пакаленне, ці варта рызыкаваць сваім жыццём дзеля хвіліннай забавы.
Для дзяцей былі прадэманстраваны розныя надзвычайныя сітуацыі, а яны, у сваю чаргу, выбудоўвалі правільны алгарытм дзеянняў у той ці іншай сітуацыі.
У ходзе мерапрыемстваў дзеці актыўна прынялі ўдзел у віктарыне «Дзе логіка?»
У завяршэнні мерапрыемства дзецям быў расказана пра мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», знайшліся і такія дзеці, якія ўсталявалі яго на свае гаджэты прама падчас мерапрыемства.