Сёння ў раённым краязнаўчым музеі прайшла міжнародная навукова-практычная відэаканферэнцыя "Народныя традыцыі - аснова сучаснай культуры". У фармаце анлайн сустрэліся спецыялісты Лепельшчыны, Полаччыны і Ленінск-Кузнецкага муніцыпальнага акругі Расійскай Федэрацыі



Пачатак канферэнцыі - прывітанні бакоў: Вячаслава Машара, намесніка старшыні райвыканкама і Таццяны Жукавай, начальніка ўпраўлення культуры адміністрацыі Кузбаса.

У аўдыторыях - кіраўніцтва рэгіёнаў, спецыялісты ўстаноў культуры, кандыдаты гістарычных навук, выкладчыкі ўніверсітэтаў, краязнаўцы, гісторыкі.

Што на парадку дня?

Беларуская вёска ў перыяд пасляваеннага аднаўлення.

Захаванне і папулярызацыя народных рамёстваў Лепельскага раёна.

Традыцыйныя рамёствы ў экспазіцыі Музея гісторыі сялянскага побыту сяла Чырвонае і іншыя пытанні.

Адзначым, што цеснае супрацоўніцтва Лепельшчыны з Кузбасам пачалося ў 2024 годзе. У першую чаргу яно накіравана на ўмацаванне міжкультурных і знешнеэканамічных сувязей.