У прапагандыстаў заўсёды на першым месцы стаіць бяспека дзяцей, а каб дзятва жыла ў бяспецы, работнікі МНС не толькі праводзяць абследаванні домаўладанняў, але і навучаюць дзяцей правілам бяспекі. Вось і сёння ратавальнікі наведалі старэйшыя групы ясляў-садоў №2 і 5 горада Лепеля.

Дзеці вельмі любяць такія сустрэчы і работнікаў МНС сустракаюць з асаблівым захапленнем і радасцю. А гэта значыць, што мерапрыемства пройдзе на пазітыве і для дзятвы будзе вельмі карысным.
Падчас сустрэчы ратавальнікі прапанавалі разабрацца ў гульнях, якія любяць хлопчыкі і дзяўчынкі, і расказалі пра небяспекі, з якімі можна сутыкнуцца дома.
– А тэлефанаваць лепш па нумары 101, – не мог не расказаць Ваня, пра тое, што ён таксама ведае ўсе правілы бяспекі. Усе дзеці паспрабавалі патэлефанаваць у пажарную службу і вучыліся правільна весці размову з дыспетчарам. Дружна адказвалі, што неабходна сказаць, калі набралі нумар «101».
– А я патэлефаную таце, ён адразу прыедзе і выратуе мяне, – казала маленькая Даша, калі пачула ад ратавальнікаў, што пры задымленні трэба ўцякаць на вуліцу і клікаць на дапамогу дарослых. А вучыліся яны дзейнічаць пры пажары праз гульню «Вуліца. Дым. Пажар».
З героямі мультфільма «Чароўная кніга МНС» дзеці знаёміліся праз казку «Небяспечная пліта» і самі станавіліся героямі прадстаўлення. А ўвайшоўшы ў вобраз, дакладна запаміналі, што да пліты дзецям падыходзіць небяспечна.
За сваю смеласць і цягу да ведаў дзятва атрымала падарункі, якія навучаць іх правілам і паслужаць невялікай «напамінкай».