На Лепельшчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!». Так, чарговае прафілактычнае мерапрыемства пад назвай «Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя!» прайшло ў раённым Доме культуры горада Лепеля.

У ходзе мерапрыемства бацькі і іх дзеці спаборнічалі ў выкананні розных конкурсаў і заданняў. Мамам і татам прадставілася магчымасць адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі, спаборнічаючы ў конкурсе надзявання баявога адзення.

Вясёлыя і ў сваю чаргу карысныя конкурсы і заданні ад ратавальнікаў дапамаглі дарослым і юным удзельнікам акцыі паўтарыць жыццёва важныя правілы.

Ніхто не сышоў без падарунка ад работнікаў МНС: яркія размалёўкі – для дзяцей, памяткі аб тым, што нельга пакідаць дзяцей адных – для бацькоў.