На працягу ўсяго купальнага сезона ў Лепельскім раёне праводзіцца прафілактычная акцыя «Летні патруль», накіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе.

На працягу ўсяго купальнага сезона ў Лепельскім раёне праводзіцца прафілактычная акцыя «Летні патруль», накіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе.

З мэтай папярэджання гібелі і траўматызму людзей на водных аб'ектах ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі лясгаса, АСВОДа і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правялі прафілактычны рэйд па найбольш наведвальных пляжах горада Лепеля.

Удзельнікі рэйду нагадваюць бацькам, што дзеці абавязкова павінны быць пад наглядам дарослых. Дзецям неабходна памятаць, што свавольства, гульні і ныранне могуць абярнуцца трагедыяй.

Адпачывальнікам на пляжы ратавальнікі раілі: купацца пажадана раніцай ці ўвечары, заходзіць у ваду паступова, плаваць уздоўж берага ці па напрамку да яго, ні ў якім разе не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення і не ныраць у незнаёмых месцах.

Таксама рэкамендавалі не пакідаць пасля сябе смецце і непатушаныя вогнішчы і быць надзвычай асцярожнымі ў спякоту.

Не засталася поскуй увагі і тэма наведвання лясоў. Ратавальнікі расказалі адпачывальнікам пра мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», у якім ёсць інтэрактыўная карта, дзе аператыўна абнаўляецца інфармацыя аб увядзенні мер абмежавальнага характару на наведванне лясоў, а таксама розных неспрыяльных з'яў.

Ад работнікаў МНС грамадзяне атрымалі важныя веды, а таксама карысныя памяткі і буклеты.