Начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Маскалькоў Іван Пятровіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам Лепельскага раёна газазабеспячэння. Падчас свайго выступлення Іван Пятровіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажарах, якая склалася на тэрыторыі вобласці і Лепельскага раёна. Далей разабраў прычыны, па якіх адбываецца найбольшая колькасць пажараў, нагадаўшы прысутным, што чалавечы фактар адыгрывае вызначальную ролю.

У зімовы перыяд узрастае колькасць пажараў па прычыне парушэння правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печанай ацяплення, таму работник МНС заклікаў грамадзян прывесці печы ў домаўладаннях у належны стан, выконваць таксама і правілы карыстання бытавымі катламі і электраабсталяваннем. Звярнуў увагу і на важнасць набыцця, устаноўкі і падтрымання ў працаздольным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Таксама ў выступленні асабліва востра абмяркоўвалася пытанне папярэджання пажараў па прычыне дзіцячай сваволі з агнём. З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў ратавальнік заклікаў не пакідаць дзяцей дома адных, не дазваляць ім сваволіць са запалкамі і электрапрыборамі, навучаць правілам бяспекі і дзеянням у выпадку пажару, ну і вядома алгарытму выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы.
Асаблівую ўвагу Іван Пятровіч акцэнтаваў на тэму выхаду на небяспечны лёд, нагадаўшы, што празмерная ўпэўненасць у сабе і цяга да рыбалкі, ва ўмовах не ўсталяванага лядовага пакрыцця вадаёмаў і рэк, можа прывесці да трагедыі.
У сувязі з набліжэннем вясновага пажаранебяспечнага сезона прадстаўнік МНС нагадаў прысутным аб забароне выпальвання сухой расліннасці, правілах развядзення вогнішчаў на прысядзібных участках.
У завяршэнні сустрэч работнікам газавай службы было прэзентавана мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: Дапамога побач» і уручаны навучальныя памяткі і брашуры.