У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі прафілактычнае мерапрыемства з дзецьмі малодшых класаў з ДУА «Бараўлянская сярэдняя школа Лепельскага раёна», каб у чарговы раз нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў перыяд навагодніх святаў.

Выратавальнікі нагадалі дзецям аб небяспецы піратэхнічных вырабаў, пагаварылі аб асаблівасцях устаноўкі навагодняй елкі і выкарыстання электрагірлянд у перыяд навагодніх і калядных святаў. Не засталася без увагі і тэма бяспекі на лёдзе. Дзецям было строга ўказана на недапушчальнасць выхаду на тонкі лёд.

Акрамя гэтага, выратавальнікі арганізавалі і правялі тэматычныя конкурсы і віктарыны, з дапамогай якіх дзеці патрэніраваліся, чым бяспечна ўпрыгожваць навагоднюю елку і якія цацкі можна выкарыстоўваць для ўпрыгожвання.

Незвычайны ўрок бяспекі падарыў дзецям не толькі карысныя веды, але і добры навагодні настрой.