Намеснік начальніка Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Гушчын Дзмітрый Вячаслававіч правёў выступленне ў працоўным калектыве сельгаспрадпрыемства «Чарэйшчына», на якім прысутнічалі работнікі прадпрыемства, якія будуць задзейнічаны на правядзенні вясенніх палявых работ.

Намеснік начальніка Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Гушчын Дзмітрый Вячаслававіч правёў выступленне ў працоўным калектыве сельгаспрадпрыемства «Чарэйшчына», на якім прысутнічалі работнікі прадпрыемства, якія будуць задзейнічаны на правядзенні вясенніх палявых работ. 

У пачатку сустрэчы работнік МНС распавёў пра тое, што ў цяперашні час у нашай краіне праходзіць акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», давёў яе мэты і задачы, а таксама нагадаў пра тое, як гучыць сігнал «Увага ўсім!» і што неабходна рабіць, калі яны яго пачуюць. 

Далей Дзмітрый Гушчын давёў інфармацыю пра сітуацыю, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на іх на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна. Распавёў пра асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, прывёў канкрэтныя прыклады такіх надзвычайных сітуацый. Ратавальнік растлумачыў прысутным правілы бяспечнай эксплуатацыі электрапрыбораў, што неабходна рабіць, калі загарэўся электрапрыбор. Таксама падчас сустрэчы былі даведзены правілы эксплуатацыі печанага ацяплення. Нагадаў пра важнасць і карысць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, іх тэхнічнае абслугоўванне і правілы ўстаноўкі. Была закранута тэма дзіцячага траўматызму. 

Таксама працаўнікам былі растлумачаны правілы выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння і прадэманстравана дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач». 

Не застаўся без увагі пытанне падрыхтоўкі і бяспечнага правядзення вясенніх палявых работ, а таксама недапушчэння выпальвання сухой расліннасці. 

Па заканчэнні гутарак усім прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя, а таксама дадзены адказы на ўсе пытанні, якія паступілі падчас гутаркі.