У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных працягваюць аказваць шэфскую дапамогу мэтавай аўдыторыі.

Так, працоўны дэсант з ліку навучэнцаў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа дапамог у зборы яблыкаў ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Шчаваньковай Вользе Ігнатаўне. Таксама актывісты дапамаглі адзінока пражываючай пенсіянерцы Скоруп Тамары Мікалаеўне навесці парадак на прыдамавой тэрыторыі, сабраўшы рэшткі ўраджаю і пакосіўшы траву.

З боку ратавальнікаў з грамадзянамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі, агучаны правілы пажарнай бяспекі ў быце, тэлефонныя нумары службы выратавання 101, 112. Таксама была ўручана карысная тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Ратавальнікі і актывісты пажадалі грамадзянам здароўя і даўгалецця, а ўзамен атрымалі шмат цёплых слоў падзякі.