Лепель адсвяткаваў Дзень Незалежнасці
Святкаванне Дня Незалежнасці ў Лепелі пачалося са службы ў храмах. Малебен аб міры на зямлі і памінальная літыя аб усіх загінулых на палях бітваў у храме Нараджэння Хрыстовага правёў протаіерэй Сергій Лешкевіч. Агульнабеларуская малітва – яшчэ адзін сімвал еднасці краіны, да якой сёння далучыліся і прадстаўнікі раённай улады.
Пачалося свята на плошчы Свабоды з канцэртнай праграмы "Квітней, мой сінявокі край!". Лепельчан прывіталі старшыня Лепельскага раёна Міхаіл Кісялевіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак.
На галоўнай плошчы горада разгарнулася вялікая святочная праграма ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Арганізацыі і прадпрыемствы Лепельшчыны прадставілі свае падворкі.
Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых, выставы, майстар-класы, паходная кухня, выстава ваеннай тэхнікі і абсталявання, святочны гандаль, гульнёвыя зоны.
У вячэрняй праграме свята гурт "Добрыя людзі" з Мінска. Гэтыя хлопцы ведаюць, як растапіць сэрца нават у самы дажджлівы вечар! З першых акордаў яны змяшалі фолк, рок і душэўныя балады – так, што плошча задыхала ўнісон. Іх музыка – як глыток свежага паветра пасля навальніцы, і кожны нумар сустракалі авацыямі, быццам сонца выглянула асабіста для нас.
Прывіталі жыхароў Лепельшчыны зоркі Лепеля, якія падрыхтавалі для лепельчан канцэртную праграму «З святам, Беларусь!»
Яшчэ адным хэдлайнерам свята стала кавер-бэнд з Віцебска "ЕНоты". Гэта папулярная беларуская музычная група з Віцебска, вядомая сваімі яркімі жывымі выступленнямі.
У 23:00 Лепель далучыўся да агульнарэспубліканскай акцыі "Заспяваем гімн разам!".
Завершыцца свята феерверкам і святочнай дыскапраграмай.
Лепельчанам свята дакладна спадабалася, такі вывад можна зрабіць, паглядзеўшы іх асабістыя сацсеткі. На працягу ўсіх выходных яны стракацелі відэа і фотаздымкамі з Дня Незалежнасці.