22 кастрычніка ў актавай зале Лепельскага раённага аддзела па НС адбылася сустрэча асабовага складу з работнікамі ўстановы аховы здароўя і прадстаўніком дзяржаўнага аўтаінспекцыі.
22 кастрычніка ў актавай зале Лепельскага раённага аддзела па НС адбылася сустрэча асабовага складу з работнікамі ўстановы аховы здароўя і прадстаўніком дзяржаўнага аўтаінспекцыі.
З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам работнікаў АПЧС, а таксама прапаганды бяспекі дарожнага руху перад сабранай аўдыторыяй выступіў старшы дзяржаўны аўтаінспектар Лепельскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Лешчанок Валерый Валер'евіч.
У межах дадзенай сустрэчы Валерый Валер'евіч азнаёміў усіх са зменамі і дапаўненнямі ў правілы дарожнага руху, якія ўступілі ў сілу, прывёў статыстычныя дадзеныя ДТЗ і гібелі людзей, нагадаў аб выкананні правілаў дарожнага руху як аўтамабілістамі, так і пешаходамі. Таксама не абышоў увагай вельмі актуальнае пытанне аб неабходнасці своечасовага праходжання дзяржтэхагляду і адміністрацыйнай адказнасці пры яго адсутнасці.
Далей перад ратавальнікамі выступілі прадстаўнікі ўстановы аховы здароўя. Медыкі расказалі аб эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася ў горадзе і раёне, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што ў перыяд сезоннага росту захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі рызыка заразіцца адначасова COVID-19 і вірусам грыпу, у тым ліку і іншым вірусам рэспіраторнай групы, вельмі высокі.
У завяршэнні сустрэчы прадстаўнікі адказалі на ўсе пытанні, якія цікавілі аўдыторыю, а таксама ўсе работнікі райаддзела прайшлі вакцынацыю супраць грыпу.