Гэтым разам у зону ўвагі прафілактыкі трапіў Стайскі сельскі Савет Лепельскага раёна.

Гэтым разам у зону ўвагі прафілактыкі трапіў Стайскі сельскі Савет Лепельскага раёна.

Пры абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надавалася стану печанай ацяплення, комінаў у гарышных памяшканнях.

«Вялікую небяспеку ў асенне-зімовы перыяд для домаўладання ўяўляюць печы і электраацяпляльныя прыборы. Для таго, каб пазбегнуць пажару, печ, дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі гарышнымі або паміжпавярховымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянай кладкі – раздзелку. Любая печ павінна мець самастойны фундамент і не прымыкаць непасрэдна да драўляных канструкцый. Трэба пакідаць паміж імі паветраны прамежак – адступку. На падлозе перад топкай павінен ляжаць непашкоджаны прадтопачны ліст памерам не менш за 50х70 см з негаручага матэрыялу. Падыходы да печы з боку топачнай дзверцы павінны быць свабоднымі. Мэбля павінна знаходзіцца на адлегласці не бліжэй за 70 см ад печы, а ад топачных адтулін – не менш чым на 125 см. Акрамя таго, нельга тапіць печы з адкрытымі дзверцамі топкі, сушыць на іх адзенне і дровы, складаць і ставіць каля яе розныя гаручыя матэрыялы. Варта памятаць, што топка печы на працягу доўгага часу прыводзіць да перакалу асобных яе частак. Таму рэкамендуецца яе тапіць не часцей за 2-3 разы на дзень па 1-1,5 гадзіны. За тры гадзіны да адыходу да сну топка печы павінна быць спынена» - пра ўсё гэта работнікі МНС распавядалі жыльцам домаўладанняў.

Дамаўладальнікам, у дамах у якіх былі выяўлены парушэнні, былі дадзены рэкамендацыі аб іх ліквідацыі ў найкароткія тэрміны.

У завяршэнні гутаркі ратавальнікі адказалі на ўсе паступіўшыя пытанні ад грамадзян і ўручылі ім карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю.