Не за гарамі так любімае ўсімі намі свята — Новы год, які не абыходзіцца без феерверкаў, яркіх рознакаляровых салютаў. Аднак, выкарыстоўваючы піратэхнічныя вырабы, каб упрыгожыць сваё свята, многія нават не падазраваюць, якой небяспецы яны могуць падвергнуць сваё жыццё.

Каб звесці рызыку да мінімуму, работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі РАУС правялі рэйд па месцах продажу і захоўвання піратэхнічных вырабаў.

У ходзе правядзення рэйдавай праверкі работнікі асаблівую ўвагу надавалі якасці рэалізуемай прадукцыі, наяўнасці сертыфікатаў, выкананню правілаў захоўвання і рэалізацыі піратэхнічных вырабаў.

Па выніках рэйда грубых парушэнняў выяўлена не было. Тым не менш, МНС нагадвае, што прадаўцы піратэхнікі ў абавязковым парадку павінны мець дазвольныя дакументы на права рэалізацыі прадукцыі і абавязковыя сертыфікаты адпаведнасці тавару, а менавіта інфармацыю аб пацвярджэнні адпаведнасці піратэхнічнага вырабу патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў».

Таксама МНС нагадвае аб тым, што феерверкі, ракеты, петарды, бенгальскія агні маюць абмежаваны тэрмін захоўвання. Таму пратэрмінаваныя вырабы забаронены да продажу і прымянення.