Начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Маскалькоў Іван Пятровіч правёў сустрэчу з педагагічным і тэхнічным персаналам Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Маскалькоў Іван Пятровіч правёў сустрэчу з педагагічным і тэхнічным персаналам Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Падчас свайго выступлення Іван Пятровіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажарах, якая склалася на тэрыторыі вобласці і Лепельскага раёна. Далей разабраў прычыны, па якіх адбываецца найбольшая колькасць пажараў, нагадаўшы прысутным, што чалавечы фактар адыгрывае вызначальную ролю.
У ходзе выступлення асаблівая ўвага надавалася пытанням утрымання шляхоў эвакуацыі, эксплуатацыі электраабсталявання і электрапрыбораў. Таксама работнік МНС даў інфармацыю аб пажарах, якія адбыліся па прычыне дзіцячай шаласці, нагадаў прысутным аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.
Пры гэтым былі падрабязна растлумачаны асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў быце, акцэнтавана ўвага на неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, бо яны дапамагаюць своечасова выявіць пажар і захаваць не толькі маёмасць, але і ўласнае жыццё - і прыкладаў таму таксама мноства.
Асаблівую ўвагу Іван Пятровіч акцэнтаваў на тэме выхаду на небяспечны лёд, нагадаўшы, што празмерная ўпэўненасць у сабе і цяга да рыбалкі, ва ўмовах раставання лядовага покрыва вадаёмаў і рэк, можа прывесці да трагедыі.
У сувязі з набліжэннем вясновага пажаранебяспечнага сезона прадстаўнік МНС нагадаў прысутным аб забароне выпальвання сухой расліннасці, правілах развядзення вогнішчаў на прысядзібных участках.
У завяршэнні сустрэчы работнікам каледжа было прадэманстравана мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: Дапамога побач» і ўручаны навучальныя памяткі і брашуры.