У Лепелі ратавальнікі наведалі адну з дашкольных устаноў, каб навучыць самых маленькіх урокам бяспекі

У Лепелі ратавальнікі наведалі адну з дашкольных устаноў, каб навучыць самых маленькіх урокам бяспекі

- Добры дзень, дзеці! А скажыце, хто да вас сёння прыйшоў у госці?

- Ратавальнікі, - хорам і гучна пракрычалі дзеці.

У гульнявой форме ратавальнікі дапамаглі асвоіць маленькім урокі бяспекі. У ходзе мерапрыемства дзеці ўспомнілі нумары экстранных службаў. Навучыліся выклікаць службу выратавання, і што казаць ратавальнікам.

- Што неабходна рабіць і як сябе паводзіць, калі ў вас адбыўся пажар?, - спытаў Арцём Панізовец.

На сваё пытанне Арцём ад дзяцей пачуў мноства варыянтаў адказу, а затым дзеці ў гульнявой форме павучыліся, як ім дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.

Пасля дзеці былі падзелены на дзве каманды, дзе ім трэба было на хуткасць скласці пазл з мультфільма МНС «Чароўная кніга».

Разгледзеўшы «Рыкзачок бяспекі» дзецям быў прадэманстраваны пазнавальны мультфільм МНС «Чароўная кніга».

У завяршэнні мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі ад ратавальніка размалёўкі і буклеты на тэму бяспекі жыццядзейнасці.