З мэтай вызначэння ўзроўню ведаў навучэнцаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення ўвагі моладзі да абароны навакольнага асяроддзя і прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама папулярызацыі прафесіі ратавальніка і дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных 19 лютага ў Лепельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў раённы этап конкурсу «Школа бяспекі – 2020».
У конкурсе прынялі ўдзел 32 школьнікі, аб'яднаныя ў тры ўзроставыя групы: навучэнцы 1-4 класаў, навучэнцы 5-7 класаў і навучэнцы 8-11 класаў.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1-4 класы:
1 месца - Зеновіч Яўгенія, ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля»;
2 месца – Гарбачоў Цімафей, ДУА «Слабадская яслі сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна»;
3 месца – Яраменка Артур, ДУА «Каменская яслі сад-пачатковая школа Лепельскага раёна».
5-7 класы:
1 месца – Наканечнікаў Мацвей, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля»;
2 месца – Вараб'ёва Вольга, ДУА «Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна»;
3 месца – Кашпор Уладзілена, ДУА «Старалепельская базавая школа Лепельскага раёна».
8-11 класы:
1 месца – Вараная Валянціна, ДУА «Полсвіжская базавая школа Лепельскага раёна»;
2 месца – Буйніцкая Ганна, ДУА «Гімназія ім. І.М. Ерашова г. Лепеля»;
3 месца – Тухто Яраслаў, ДУА «Слабадская яслі сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна»;
Хлопцы і дзяўчаты, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама будуць абараняць гонар Лепельскага раёна на абласным этапе конкурсу. Пажадаем ім поспеху!