У сувязі са павелічэннем колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх у Лепельскім раёне ў перыяд з 16 па 20 верасня праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя, у рамках якой прадстаўнікі МНС сумесна з суб'ектамі прафілактыкі праводзяць тлумачальную працу з грамадзянамі, абследуючы іх дамы на прадмет пажарнай бяспекі.

Пад пільную ўвагу ратавальнікаў трапляюць тыя катэгорыі насельніцтва, якія па тых ці іншых прычынах патрабуюць да сябе пэўнай увагі: сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх, у тым ліку шматдзетныя і прызнаныя ў сацыяльна-небяспечным становішчы; інваліды, адзінокія і самотна пражываючыя састарэлыя, пажылыя людзі, а таксама грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у тым ліку схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі.
У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў работнікі МНС звяртаюць увагу на ўмовы пражывання дзяцей, цікавяцца графікам працы бацькоў з мэтай выключэння магчымасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Пры комплексным абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надаецца таксама і стану печанай ацяплення, газавага і электраабсталявання, наяўнасці ў жылых пакоях і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Кожнаму домаўладальніку работнікі МНС нагадваюць аб неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі, уручаюць прафілактычныя памяткі і рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.