З мэтай папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, дзіцячага траўматызму, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па НС Дар'я Глінская правяла ўрок бяспекі з вучнямі трэцяга класа Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна.

Прадстаўнік МНС у даступнай для дзяцей форме нагадала аб тым, да чаго прыводзіць дзіцячае свавольства з агнём, расказала аб правілах бяспекі, нагадала нумары экстранных службаў і пазнаёміла іх з асаблівасцямі прафесіі пажарнага.
Для замацавання атрыманых ведаў і навучання навыкам правільных паводзін у патэнцыйна небяспечных і надзвычайных сітуацыях малым была прадэманстравана серыя плакатаў «Рыкзачок бяспекі».
Пасля правядзення гутаркі дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах, конкурсах, адгадвалі тэматычныя загадкі.
У канцы сустрэчы, за актыўны ўдзел у праведзеных мерапрыемствах дзеці атрымалі карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.