Супрацоўнікі Лепельскага раённага аддзела па НС сумесна з зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі ў рамках акцыі «За бяспеку разам» праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей. Чарговыя рэйды па тлумачэнні грамадзянам патрабаванняў пажарнай бяспекі прайшлі на тэрыторыі Горскага, Баброўскага, Валосавіцкага і Стайскага сельскіх Саветаў.

У прыватным сектары рызыка ўзнікнення пажараў, у параўнанні з шматкватэрнымі жылымі дамамі, вышэй. Парушэнні правілаў бяспекі пры топе лазні або печы, няспраўнасць газавага і электраабсталявання здольныя ў лічаныя хвіліны знішчыць жыллё, прывесці да значных матэрыяльных страт. Пад пільную ўвагу рэйдавых груп трапляюць сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва – такія, як самотна пражываючыя грамадзяне, адзінокія, інваліды, шматдзетныя сем'і, грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядуць асацыяльны лад жыцця.