У рамках трэцяга этапу Рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі і правялі прафілактычнае мерапрыемства ў краме «Хіт».

У рамках трэцяга этапу Рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі і правялі прафілактычнае мерапрыемства ў краме «Хіт».

Прадстаўнікі МНС нагадалі грамадзянам аб правілах пажарнай бяспекі: як правільна ўсталяваць ёлку і яе ўпрыгожыць, якія меры трэба выконваць пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, як дзейнічаць пры пажары і іншых непрадбачаных сітуацыях.

Работнікі МНС задавалі пытанні на супрацьпажарную тэматыку, уручалі памяткі, не забываючы віншаваць з надыходзячымі святамі. Лепельцам нагадалі аб неабходнасці строгага выканання мер бяспекі ў перыяд навагодніх святаў.

Ніколі не варта грэбаваць правіламі бяспекі. Толькі выкананне іх дае гарантыю таго, што свята пройдзе весела і без здарэнняў.