Па ініцыятыве Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на ўпакоўках для піцы прыдарожнага кафэ "555" прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «АВЕРС-ЛЕПЕЛЬ» размешчана прафілактычная інфармацыя супрацьпажарнай накіраванасці «5 крокаў твайго выратавання».

Асноўная мэта дадзенай рэкламы – прыцягненне ўвагі грамадзян да пытанняў бяспекі, напамін таго, як паводзіць сябе ў выпадку пажару.
- Напэўна, у сучасным свеце няма такіх дарослых, якіх бы не трывожыла пытанне ўласнай бяспекі і бяспекі сваіх дзяцей, – пракаментаваў прадстаўнік прыдарожнага комплексу. – І мы з задавальненнем падтрымалі ініцыятыву ратавальнікаў Лепельскага раёна па ўпрыгожванні нашай прадукцыі сацыяльнай рэкламай МНС.
Работнікі ратавальнага ведамства ўпэўнены, што маляўнічыя налепкі прымусяць няўзнак звярнуць увагу пакупніка на незвычайную ўпакоўку, тым самым спыніўшы свой погляд на пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.