У другі дзень галасавання жыхары Лепельскага раёна працягваюць актыўна ісці на ўчасткі, каб аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты.

У другі дзень галасавання жыхары Лепельскага раёна працягваюць актыўна ісці на ўчасткі, каб аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты.

Высокая яўка выбаршчыкаў назіраецца на ўчастку для галасавання № 4, які размяшчаецца ў будынку гімназіі г. Лепеля.
Гэты ўчастак можна назваць адным з самых шматлюдных - тут зарэгістраваныя 2504 выбаршчыкі.

Як адзначае старшыня камісіі, датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, грамадзяне прыходзяць дасведчанымі аб кандыдатах, робяць свой выбар упэўнена, без затрымак.

Са сваім выбарам я вызначылася загадзя, вывучыла праграмы кандыдатаў. На выбарах звычайна галасую датэрмінова. Вось і зараз заехала ў абедзенны перапынак, каб выканаць свой грамадзянскі доўг, - пракаментавала выбаршчыца.

Тыя, хто вырашыць прыйсці на ўчастак 25 лютага, прагаласуюць, а таксама адчуюць атмасферу свята, бо ў адзіны дзень галасавання на ўсіх участках будзе арганізаваны святочны гандаль, падрыхтаваны канцэртныя праграмы.