Сярод нас жывуць лепельчане, якія не абыякавыя да гісторыі роднага краю, хто ўносіць вялікі ўклад у захаванне мінулага. Святлана Якубоўская і Мікалай Гарбачоў актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці горада, уносяць вялікі ўклад у духоўнае развіццё лепельчан.
Сярод нас жывуць лепельчане, якія не абыякавыя да гісторыі роднага краю, хто ўносіць вялікі ўклад у захаванне мінулага. Святлана Якубоўская і Мікалай Гарбачоў актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці горада, уносяць вялікі ўклад у духоўнае развіццё лепельчан. На іх творах трэба выхоўваць маладое пакаленне.
Выступаюць у раённай бібліятэцы і краязнаўчым музеі, на паэтычных пляцоўках у Дзень горада, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і іншых святах. І не толькі на Лепельшчыне вядомы гэтыя творчыя людзі. Выступалі на сцэне Беларускага паэтычнага тэатра “Зніч”. Полацк, Віцебск, Мінск... - іх творчасць вядома ў розных гарадах Беларусі. Мікалая Мікалаевіча і Святлану Віктараўну аб'ядноўвае вялікае душэўнае пачуццё. Гэта творчая сям'я глыбока адчувае навакольны свет і іншых людзей.