Каманда Віцебскай вобласці бліскуча выступіла на Рэспубліканскім турыстычным злёце, заваяваўшы першае месца ў тэхніцы воднага турызму!

Сярод 35 удзельнікаў ад арганізацый аховы здароўя былі і нашы героі з ДРАЦ «Жамчужына». Іх майстэрства, зладжанасць і адвага дапамаглі скарыць водную стыхію і падняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала!

Віншуем пераможцаў: - Дзяніса Дзямко (ДРАЦ «Жамчужына»), - Уладзіслава Касцюковіча (ДРАЦ «Жамчужына»). Жадаем яркіх уражанняў і новых перамог!