На працягу 3 дзён жыхары Віцебскай вобласці могуць убачыць дасягненні беларускай навукі на футбольным манежы. Дэлегацыя з Лепельскага раёна таксама адправілася паглядзець найноўшыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі розных сфер жыццядзейнасці, актуальныя дасягненні навукі і тэхнікі.
На працягу 3 дзён жыхары Віцебскай вобласці могуць убачыць дасягненні беларускай навукі на футбольным манежы. Дэлегацыя з Лепельскага раёна таксама адправілася паглядзець найноўшыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі розных сфер жыццядзейнасці, актуальныя дасягненні навукі і тэхнікі.
Варта адзначыць, што з першых хвілін яе працы чарга з жадаючых убачыць унікальныя і цікавыя распрацоўкі не спынялася. Паглядзець на перадавыя распрацоўкі беларускіх навукоўцаў жыхары Віцебшчыны прыйшлі сем'ямі, працоўнымі і вучэбнымі калектывамі, прыехалі з усіх куткоў рэгіёна. Самае цікавае, што былі і тыя, хто ўжо пабываў на выставе ў Мінску, але вырашыў яшчэ раз убачыць цікавыя праекты.
У Мінску экспазіцыя была арганізавана яшчэ напярэдадні Дня беларускай навукі. Прэзідэнт падкрэсліў, што з ёй павінны азнаёміцца і ў рэгіёнах краіны, і асабліва моладзь.
Для зручнасці наведвальнікаў выставу падзялілі на тэматычныя блокі: штучны інтэлект, IT-тэхналогіі, робататэхніка, інавацыйнае прыборабудаванне, электратранспарт, абараназдольнасць і ваенная навука. Таксама шырока прадстаўлены экалогія, прыродакарыстанне, біятэхналогіі, фармацыя, ахова здароўя, медыцына, аграпрамысловы комплекс, харчаванне, прастора маладзёжных ініцыятыў. Значная частка з гэтых распрацовак ужо запушчана ў рэальную вытворчасць і паспяхова рэалізуецца. Важна, што сувязь навукі і вытворчасці вельмі цесная. У прынцыпе, так і павінна быць. У будучыні распрацоўкі нашых навукоўцаў будуць прымяняцца ва ўсіх галінах эканомікі.
Віцебская вобласць прадставіла на выставе «Беларусь інтэлектуальная» звыш 40 сваіх праектаў ад больш чым 10 прадпрыемстваў і арганізацый. Так, свае дасягненні паказалі Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і "Віцязь", Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, навукова-вытворчая фірма "Дыполь", "Рэсурскантроль", "Е-ПАУЭР", "Фабрыка "Спектр упакоўкі", "Белкаролін", "ВІК - здароўе жывёл", кандытарская фабрыка "Віцьба", БРСМ і іншыя. Прэзентацыя дасягненняў Віцебшчыны — выдатная ідэя арганізатараў, бо часам людзі не ведаюць, што вырабляецца і выпускаецца ў нашым рэгіёне.
На адкрытай пляцоўцы каля арэны таксама была арганізавана выязны гандаль і
устаноўлены аб'екты грамадскага харчавання. Усё гэта стварала ўдзельнікам
мерапрыемства святочны настрой, а таксама давала магчымасць спакойна, больш
дэталёва паглядзець цікавыя праекты.
— Добра, што выстава арганізавана ў рэгіёнах, таму што не ўсе змаглі
наведаць яе ў Мінску, — сказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце
КУВП «Бароўка» Аляксандр Малчанаў. — Мы ўбачылі, на што здольныя нашы вучоныя.
Хочацца сказаць, што ўбачанае пераўзышло ўсе чаканні. Мы адчулі
сапраўдны гонар за навуковыя дасягненні і патэнцыял нашай краіны. Мяне больш
за ўсё зацікавілі пляцоўкі, дзе распавядалі пра вырошчванне раслін у
цепліцах, пра кантралёры пашкоджання трубаправода, свяцільні святлодыёдныя і
электрамабілі.
— Важна, што найноўшыя айчынныя распрацоўкі прадпрыемстваў і арганізацый
змоглі ўбачыць школьнікі і студэнты. Дзякуючы такім мерапрыемствам у маладых
людзей з'яўляецца імкненне пазнаваць новае, дабівацца высокіх вынікаў у
вучобе. Сённяшнія падлеткі — будучыня нашай краіны, — адзначыла першы
сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Пшонка.
У завяршэнне хочацца сказаць, што навуковыя дасягненні пры ўкараненні ў
вытворчасць паляпшаюць якасць жыцця і дабрабыт людзей, спрыяюць
гармонічнаму развіццю нашага грамадства і дзяржавы.
На думку арганізатараў выставы, экспазіцыя задае агульную накіраванасць на
бесперапыннае развіццё беларускай навукі, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне навукі,
адукацыі і вытворчасці, нарошчванне ўкаранення навуковых дасягненняў у рэальны
сектар і сацыякультурную сферу, узмацненне пазітыўнага ўплыву на якасць
жыцця і дабрабыт беларускага народа.
— Лічу, што выстава ўнікальная. Было шмат разнастайных экспанатаў,
якія сапраўды даказалі, што беларуская навука не стаіць на месцы, ідзе
наперад упэўненымі крокамі ў розных сферах: медыцыне, сельскай гаспадарцы,
інжынерыі і іншых, — падзялілася ўражаннямі начальнік аддзела эканомікі
Святлана Палячэнка.
— Я вельмі люблю мерапрыемствы, якія пашыраюць кругагляд. Мяне ўразіла там
абсалютна ўсё. А яшчэ прыемна, што экскурсаводы кожнаму наведвальніку падносілі
сваю інфармацыю даступна і зразумела, змястоўна. Мяне перапаўняе гонар за
нашу краіну, беларусаў, якія змаглі прыдумаць і стварыць такія ўнікальныя
рэчы! — псіхолаг тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Лепельскай ЦРБ Алена
Аўтух.
Удзельнікі дэлегацыі ўдзячныя кіраўніцтву раёна за прадастаўленую магчымасць наведвання выставы.