У Ліёзне прайшоў рэгіянальны конкурс-фестываль афганскай і патрыятычнай песні і паэзіі “Час выбраў нас”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Напярэдадні Дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана лепельчане таксама не засталіся ўбаку: дэлегацыя нашага раёна з 5 чалавек прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Сярод пераможцаў – лепельчанін Ігар Вішнеўскі. Усё сваё жыццё мужчына сябруе з музыкай, не можа без гітары і дня правесці. Нават з хлопцамі на службе здолелі зрабіць гітару з скрынкі з-пад патронаў. "Толькі б грыф і струны былі, а астатняе можна і самому зрабіць”, — лічыць Ігар.