Па традыцыі ў другую нядзелю верасня сталіца бяжыць. Каляндарная восень яшчэ не залатая, але сёння – сонечная. І такой яе зрабілі не толькі цёплыя вераснёўскія прамяні, але і тысячы ўдзельнікаў Мінскага паўмарафону.

- Ужо які год мы пераадольваем кіламетры пад лозунгам "Бяжым разам". Тысячы аднадумцаў і саюзнікаў: мэты ў кожнага свае, напрамак - адзін на ўсіх, - кажа Мікалай Шчупак.
У забегу прынялі ўдзел Аляксандр Зайцаў, Мікалай Шчупак і Алег Бохан.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.