На тэрыторыі аздараўленчага лагера «Спартакавец» у Віцебскім раёне адбыўся V абласны турыстычны злёт ветэранаў вайны ў Афганістане, у якім актыўны ўдзел прынялі і лепельчане.

На тэрыторыі аздараўленчага лагера «Спартакавец» у Віцебскім раёне адбыўся V абласны турыстычны злёт ветэранаў вайны ў Афганістане, у якім актыўны ўдзел прынялі і лепельчане.

На гэты раз ужо традыцыйнае мерапрыемства было прысвечана Году міру і стваральнай працы і набліжэнню знамянальнай даты – 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якое будзе адзначацца 15 лютага 2024 года.

На сустрэчу з баявымі таварышамі прыехалі воіны-інтэрнацыяналісты з усіх раёнаў Віцебскай вобласці, а гэта больш за 100 чалавек, а таксама з горада Ступіна Маскоўскай вобласці і Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У пачатку мерапрыемства з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Савета Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Гайдукевіч, які адзначыў, што такія злёты праходзяць толькі ў Гомельскай і Віцебскай абласных арганізацыях, і гэту традыцыю трэба развіваць. Таксама пажадаў усім бескампраміснай барацьбы і перамогі наймацнейшай камандзе.

Прыемна, што на злёт разам з ветэранамі прыехалі і прадстаўнікі юнага пакалення, якія з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, падтрымлівалі сваіх бацькоў і дзядоў. А бо гэта выдатная традыцыя ў плане патрыятычнага выхавання і пераемнасці пакаленняў, таму што Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане заўсёды ставіць перад сабой задачу – захаваць і перадаць маладому пакаленню памяць аб гераічных учынках савецкага народа.

На працягу некалькіх дзён воіны-інтэрнацыяналісты ўдзельнічалі ў розных конкурсах і спаборніцтвах, дэманстравалі свае творчыя, спартыўныя таленты, абменьваліся вопытам патрыятычнага выхавання моладзі.

Акрамя гэтага, адбыўся кулінарны конкурс, пасля падвядзення вынікаў якога за агульным сталом каманды прадэгуставалі прыгатаваныя стравы пад сяброўскія гутаркі.

З цеплынёй успамінаюць заўсёды ветэраны сустрэчу баявых сяброў увечары ля «Вогнішча дружбы», дзе мужчыны дзеляцца сваімі ўражаннямі аб злёце, надзённымі пытаннямі і праблемамі, успамінаюць мінулае, абменьваюцца кантактамі.

Не было роўных нашай камандзе ў спартыўным спаборніцтве па перацягванні каната. Як вядома, тут адна схватка можа доўжыцца да 5 хвілін, і ўвесь гэты час спартсмены павінны