Так, настаўнікі і навучэнцы Лепельскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сабралі ўраджай у садзе ўстановы і пачаставалі сакавітымі пладамі людзей мудрага ўзросту, якія пражываюць у гэтым мікрараёне.

Нагадаем, што рэспубліканская дабрачынная акцыя "Сад надзеі" праводзіцца ў Беларусі па ініцыятыве Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. А мэта акцыі — адрадзіць школьнае садаводства, прыцягнуць дзяцей да дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя і працы на карысць сваёй малой Радзімы.