У Наваполацку адбыўся бег па бездарожжы і крос-кантры велагонка "Ласіная сцежка", сярод удзельнікаў былі і лепельчане розных узростаў.
У Наваполацку адбыўся бег па бездарожжы і крос-кантры велагонка "Ласіная сцежка", сярод удзельнікаў былі і лепельчане розных узростаў.
Апошнім часам такія спаборніцтвы праводзяцца вельмі часта і ўжо сталі папулярнымі. Спартсмены змагаюцца па лясных сцежках, перасечанай і балоцістай мясцовасці, водным перашкодам і іншым.
У многіх чытачоў, таксама і ў мяне, узнікае адразу пытанне: “Што ж такое крос-кантры?”. Аказваецца, гэта спаборніцтвы, калі ўдзельнікі пераадольваюць адлегласці па перасечанай мясцовасці са спускамі і зацяжнымі ўздымамі. Таксама на трасе сустракаюцца хуткасныя і тэхнічныя ўчасткі. І, вядома, шмат бруду, пагоркаў і, на першы погляд, непраходных участкаў трасы.
Па словах арганізатараў, гэтая дысцыпліна паддаецца не кожнаму. Акрамя спраўнага ровара і абавязковай экіпіроўкі патрэбны яшчэ сіла, цягавітасць, тэхніка, правільны баланс. Усе названыя якасці ўдзельнікам трэба было ў чарговы раз праверыць адразу пасля старту, і, як аказалася, яны ў лепельчан ёсць.
Хочацца адзначыць, што пакарылася траса не ўсім, але гэта не пра нашых землякоў. Не ў іх правілах адступаць. Так, прызнаваліся - былі і падзенні, і няўпэўнасць у пэўны момант, і ўчасткі, з якімі, здавалася, не справяцца. Але ўсё ж нам ёсць кім ганарыцца!
І пачну я з юных спартсменаў. Цімафей Вялічка і Станіслаў Шынкевіч, 2009 і 2011 гадоў нараджэння адпаведна, паказалі сапраўдную волю да перамогі на дыстанцыі 3 кіламетры. Цімафей да фінішу прыйшоў першым, Стас, праз 9 секунд, — другім. Тут дадам, што хлопцы на працягу ўсёй дыстанцыі канкуравалі толькі паміж сабой, пакінуўшы сапернікаў з іншых рэгіёнаў нашай краіны далёка ззаду.
Выдатны вынік паказала і Аліса Попава, 2014 года нараджэння, якая дыстанцыю 7,7 кіламетра ў катэгорыі Kids Bike на «Аист» пераадолела хутчэй за ўсіх і ўзнялася на першую прыступку п'едэстала.
Анастасія Попова 2011 года нараджэння на такім жа транспарце 15,4 кіламетра праехала за 54 хвіліны і стала непараўнальным лідарам. Самыя юныя ўдзельнікі Аляксандра Попова і Алеся Стэльмах, 2018 года нараджэння, беглі 300 метраў у катэгорыі Baby Trail.
Таксама хочацца адзначыць юнага спартсмена з Лепеля, 2016 года нараджэння, Дзяміда Аўтушка,